Парлямэнт Грузіі мае намер да канца чэрвеня абвесьціць расейскіх міратворцаў па-за законам на ўсёй тэрыторыі краіны, перадае карэспандэнта «Росбалта».

Гэтае рашэньне абумоўлена, у прыватнасьці, тым, што расейскі бок парушыў умовы ратацыі сваіх вайскоўцаў у Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, дзе, па цьверджаньні грузінскага боку, дысьлякавана ўдвая больш расейскіх міратворцаў, чым прадугледжана адпаведнымі квотамі. Назіраецца таксама відочны лішак узбраеньня.

Ня выключана, што да канца чэрвеня парлямэнт прыме і пастанову пра выхад Грузіі з СНД.

Як паведамілі «Росбалту» ў парлямэнце Грузіі, ужо абсалютна зразумела, што Расея сталася агрэсіўным бокам канфліктаў, і знаходжаньне ейных міратворцаў на грузінскай тэрыторыі пагражае канстытуцыйнай бясьпецы краіны і ейнай тэрытарыяльнай цэласнасьці.

Улады Грузіі далі сёньня Расеі час да 17 гадзінаў (па беларускім часе) на тое, каб яна вывела з канфліктных зонаў лішак вайскоўцаў і вайсковай тэхнікі. Аднак вайскоўцы працягваюць прыбываць. У прыватнасьці, сёньня ў Джаўскі раён у Цхінвальскім рэігёне паўз Рокскі тунэль, не кантралюемы Грузіяй, дастаўленыя вайскоўцы на 20 аўтамабілях «Урал».

«Росбалт»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0