У матчы 14‑га туру чэмпіянату Італіі зь лікам 4:0.
Два галы былі забітыя ў першым тайме, два – у другім.
Вызначыліся: Маўра Камаранэзі, Амаўры, Джорджыё Кьеліні, з пэнальці — Алесандра дэль П’ера.
Гэта ўжо 250‑ты гол Дэль П’ера за «Ювэнтус».
Ювэ зараз ідзе другім, але ў нядзелю пройдзе большасьць матчаў чэмпіянату Італіі.
У наступным туры, 7 сьнежня, «Ювэнтус» згуляе ў гасьцях зь «Лечэ».
А 10 сьнежня гульня ў Турыне з БАТЭ.
Сёньня мадрыдзкі «Рэал» прайграў у гасьцях «Хетафэ» ‑‑ 1:3.
Шустэра адправяць у адстаўку?