Тарыфы на праезд у цягніках далёкага сьледаваньня з 21 па 30 сьнежня вырастуць на 10%.

Аб гэтым паведамiлi ў Менскiм аддзяленьнi Беларускай чыгункi.

Напрыклад, калi цяпер кошт бiлетаў у плацкартны вагон цягніка № 26 Мiнск — Масква складае Br56 тыс., купэйны — Br107 тыс., то ў перыяд з 21 па 24 снежня ён павысiцца да Br61 тыс. i Br118 тыс. адпаведна, а 29 i 30 снежня цана бiлетаў у плацкартны вагон гэтага ж цягніка складзе ўжо Br90 тыс., у купэйны — Br176 тыс.

У той жа час 31 снежня бiлеты на цягнікі, якiя курсiруюць у мiжнародных зносiнах, стануць значна таннейшыя.
Так, бiлеты ў плацкартны вагон цягніка № 26 Мiнск — Масква будуць каштаваць Br61 тыс., у купэйны — Br116 тыс.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?