У выніку выбуху ў Сірыі загінулі шэсць чалавек, якія, як мяркуецца, адносяцца да падраздзяленняў «прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера», паведамляе расійская «Новая газета» са спасылкай на крыніцы ў Сірыі.

Выбух адбыўся 4 лістапада ў былым будынку сірыйскай крымінальнай паліцыі, размешчаным на трасе Дамаск — Дэйр-эз-Зор.

Усяго загінула 11 чалавек, у тым ліку, пяцёра байцоў Сірыйскай урадавай арміі.

Паводле крыніцы, на месцы выбуху знаходзіцца адно з падраздзяленняў 5-га корпуса Сірыйскай урадавай арміі, укамплектаванага сірыйскімі добраахвотнікамі і ўзмоцненага расійскімі «вайсковымі дарадцамі».

З фінансаваннем «прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера» звязваюць Яўгена Прыгожына, расійскага бізнэсмена, блізкага да Уладзіміра Пуціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0