Сёння бачны эканамічны эфект ад любога рашэння — і гэта трэба абмяркоўваць, пра гэта трэба дамаўляцца. Такое меркаванне выказаў, выступаючы на КЭФ-2018, заснавальнік VP Capital Віктар Пракапеня.

Пракапеня адзначыў, што многія рашэнні мы прымаем без уліку эканамічнага складніка, і гэта недапушчальна. А магчымасці для такой ацэнкі ёсць. Напрыклад, праз стаўкі беларускіх еўрабондаў. «Напрыклад, адмяніце смяротнае пакаранне — і краіна заплаціць на некалькі працэнтных пунктаў менш. Значыць, 200 мільёнаў даляраў нам каштуе расстраляць 5 чалавек… Трэба разумець не толькі, добра гэта ці дрэнна, але і колькі гэта каштуе. Палічыце, і высветліцца, што ўвесці мараторый на выкананне смяротнага пакарання — цалкам разумна», — разважаў Пракапеня.

Аналагічна і з ацэнкай укладу ў ВУП. «Напрыклад, сілавікі «закрылі» бізнэсмена, атрымалі 1 мільён долараў, і яны малайцы. А што краіна губляе 100 мільёнаў даляраў — гэтага ніхто не лічыць», — аргументаваў бізнэсмен.

Пры гэтым ён упэўнены, што ў ІТ патэнцыял вышэйшы, чым у традыцыйных галін эканомікі. «У ІТ практычна няма сыравіны, у гэтым перавага, гэта крыніца незалежнасці, магчымасці прымаць рашэнні. Мазгі — гэта тое, у што сёння варта ўкладваць грошы», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?