У інтэрв’ю часопісу «Беларуская думка» кіраўнік ФПБ Міхаіл Орда выказаўся, чаму прафсаюзы ўдзельнічаюць у добраўпарадкаванні Курапатаў.

Міхаіл Орда на суботніку ў Курапатах. Фота tut.by.

Міхаіл Орда на суботніку ў Курапатах. Фота tut.by.

«Курапаты, у нашым разуменні, - гэта таксама перш за ўсё памятнае месца. Месца памяці і смутку. І яго, безумоўна, трэба ўладкаваць, каб кожны чалавек, незалежна ад сваіх поглядаў і нацыянальнасці, мог прыйсці сюды і ўшанаваць памяць нявінных ахвяраў», — адзначыў Орда.

Сярод іншых ініцыятываў па добраўпарадкаванні Орда назваў працу на «Кургане Славы», брацкай магіле лагера-шпіталя «Рэвір» у Брэсце, ваеннага мемарыялу на Успенскай горцы ў Віцебску і спаленай вёскі Шаўлічы ў Ваўкавыскім раёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?