Жонкі палітвязьняў Ірына Казуліна і Валянціна Статкевіч, маці зьніклага журналіста Вольга Завадзкая, маці апазыцыйнага палітыка Галіна Сіўчык і праваабаронца Людміла Гразнова зьвярнуліся да моладзевых актывістаў, якія працягваюць галадаваць з просьбай прыпыніць іх галадоўку пратэсту.

«Гэтая галадоўка яскрава характарызуе рэжым, які кіруе ў Беларусі, у якой праваахоўныя органы не выконваюць законы, а суды выносяць рашэньні на замову. Чарговае пацьвярджэньне нялюдзкай сутнасьці кіроўнага рэжыму цаной свайго здароўя, – занадта высокая плата. Давайце разам шукаць больш прадуктыўныя спосабы ўзьдзеяньня на цяперашнюю ўладу,– пішуць жанчыны ў лісьце да ўдзельнікаў моладзевай галадоўкі пратэсту.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0