Прадпрымальнік Ілан Маск размясціў у твітары відэа сваёй прагулкі па тунелі, які будуе яго кампанія, і паведаміў, што працы там завершаць паводле графіка, а афіцыйнае адкрыццё адбудзецца 10 снежня.

Фірму Маска The Boring Company выбралі ў якасці падрадчыка для будаўніцтва тунеляў у Чыкага і Вашынгтоне. У выпадку іх паспяховай рэалізацыі фірма плануе пабудаваць сеткі тунеляў у Лос-Анджэлесе і іншых буйных гарадах. Яны неабходныя, каб разгрузіць транспартныя сістэмы.

Мяркуецца, што па тунелях будуць ездзіць электрычныя капсулы на аўтапілоце, якія змогуць перавозіць 8-16 пасажыраў з хуткасцю 200-250 км/г. Паводле праекта інжынераў Маска, спецыяльныя капсулы з пасажырамі будуць спускаць ў тунель на платформе непасрэдна з вуліцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0