Чорны бусел пасяліўся ў Магілёўскім заасадзе. Гэтая птушка занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі, а таксама іншых краін.

У пачатку восені чорнага бусла з пашкоджанай нагой знайшла адна з мясцовых жыхарак Чавускага раёна. Жанчына расказала пра яго спецыялістам раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, якія затым перадалі яго ў заасад.

Птушка была аслаблена. Зараз яна праходзіць тут рэабілітацыю і рыхтуецца да зімоўкі. За гэты час чорны бусел стаў пачувацца лепш. Яго кормяць рыбай і ялавічынай.

Работнікі заасада запэўніваюць, калі праз год чорны бусел будзе цалкам здаровы і захоча паляцець, то перашкаджаць яны яму не будуць.

Зімуюць чорныя буслы ў Афрыцы. Вясною прылятае прыкладна ў тыя ж тэрміны, што і белы бусел: у канцы сакавіка — пачатку красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?