Птушку прывёз кіроўца, які выпадкова зьбіў яе на трасе. Драпежніца выпадкова прялатала міма.
Мужчына патлумачыў, што сьпяшаецца, таму ня можа адвезьці яе да вэтэрынара.
Мэдыкі выклікалі ратавальнікаў, але тыя адмовіліся забраць птушку ў свой гадавальнік для птушак, бо там нельга трымаць драпежнікаў.
Тады дактары самі пасьля зьмены адвезьлі птушку ў вэтэрынарную клініку.Вэтэрынары патлумачылі, што ў няшчаснай жывёлінкі зламана лапка і трэба рабіць апэрацыю, але гэта дорага каштуе.
Дактары хуткай дапамогі вырашылі аплаціць кошт апэрацыі, каб выратаваць саву. Цяпер птушка знаходзіцца ў вэтэрынарнай лякарні.