Былы лідэр «Правага альянсу» Юрась Карэтнікаў 21 лістапада атрымаў ліст з генэральнай пракуратуры, дзе паведамлялася, што супраць яго спыненая крымінальная справа па «факце хуліганства з выкарыстаньнем выбуховай прылады 4 ліпеня».

Праз тры дні Карэтнікаву прыйшоў іншы ліст, з МУС Менгарвыканкаму, дзе адзначалася, што зь яго зьняты статус невыязнога з краіны. Таксама ў адказе фігуруе прозьвішча іншага актывіста апазыцыі Міхаіла Шарамета.

Нагадаем, што Карэтнікаў і Шарамет былі затрыманыя 16 ліпеня і былі зьмешчаныя ў сьледчы ізалятар КДБ па падазрэньню ў датычнасьці да выбуху. Праз трое сутак хлопцаў адпусьцілі. Самае цікавае, што 4 ліпеня Карэтнікаў быў у Страсбургу, пра што сьведчыць штамп у ягоным пашпарце.

«Я задаволены гэтым рашэньнем пракуратуры, але незразумела, чаму 24 лістапада памежнікі зьнялі мяне з кіеўскага цягніка, калі дакумэнты былі падпісаныя трыма днямі раней», — кажа Ю.Карэтнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?