Гонар прыняць рашэньне аб павелічэньні ўласнага капіталу «Белаграпрамбанку» на $1 млрд дастаўся А.Лукашэнку.
Загадам кіраўніка дзяржавы вырасьце ўласны капітал банку, які спэцыялізаваўся на працы з аграрным сэктарам. Гэта дазволіць утрымаць на нагах праблемны банк і самы праблемны сэктар гаспадаркі.
Рашэньне аб павелічэньні ўласнага капіталу «Белаграпрамбанку» можа быць звязанае з крызісам ліквіднасьці. Аграпрамысловыя прадпрыемствы сутыкнуліся з падзеньнем попыту і дэфіцытам крэдытных рэсурсаў.
Між тым згортваньне дзейнасьці «Белаграпрамбанку» магло б выклікаць праблемы ў іншых банкаў паводле прынцыпу даміно.
Мільярд даляраў дапамогі банку — рэкордная для Беларусі лічба.
Намеснік прэм’ер‑міністра Беларусі Андрэй Кабякоў у сваім выступе перад дэпутамі ў мінулую пятніцу назваў своечасовай падтрымку банкаўскай сыстэме краіны. Яна мае быць вылучаныя ў аб’ёме $1,5 млрд за кошт сродкаў бюджэту. Грошы маюць паступіць у сьнежні.
Ён патлумачыў рашэньне аб павелічэньні статутных фондаў дзяржбанкаў неабходнасьцю ўмацаваньня банкаўскай сыстэмы Беларусі.
Як бачым, львіная доля першага пакету дапамогі дасталася «Белаграпрамбанку».