Фота з vk гомельскай міліцыі

Фота з vk гомельскай міліцыі

Здарэнне адбылося 3 лістапада ў 16.36 у двары дамоў №48-50 па вул. Савецкая, паведамляе гомельская міліцыя.

Сабака пароды баксёр у момант інцыдэнту быў без напысніка і павадка. Ён укусіў 8-гадовага хлопчыка за твар і правую руку. Іншага 8-гадовага хлопчыка сабака схапіў яго за рукаў курткі, парваўшы яе.

У момант здарэння гаспадар сабакі, 54-гадовы мужчына, знаходзіўся побач. Ён быў у стане алкагольнага ап'янення.

Бацькі пацярпелых дзяцей звярнуліся з заявамі ў міліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0