Міністэрства ўнутраных спраў пракаментавала чуткі пра спробу бунту ў івацэвіцкай калоніі №22 («Воўчыя норы»).

«3 лістапада ў 22 гадзіны група асуджаных не выканала каманду «адбой» і знаходзілася ў лакальным участку. Аб дадзеным парушэнні рэжыму ўтрымання было паведамлена кіраўніцтву ўстановы. Пасля гутаркі асуджаныя выканалі законныя патрабаванні адміністрацыі. Па гэтым факце праводзіцца праверка. Установа функцыянуе ў штатным рэжыме».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0