Мінчук, які знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку за махлярства ў асабліва буйным памеры, затрыманы ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе БелТА.

30-гадовы мінчук са студзеня 2014 года па верасень 2017-га пазычаў у сваіх знаёмых і калегаў грошы на розных падставах: на арэнду кватэры, аплату камунальных паслуг, куплю прадуктаў харчавання і г.д. Таксама яшчэ на імёны некалькіх мінчукоў мужчына прасіў аформіць мабільныя тэлефоны ў растэрміноўку, за якія абяцаў самастойна расплаціцца. У выніку знаёмыя нічога назад не атрымалі: ні тэлефонаў, ні грошай, ні вяртання даўгоў.

Аказалася, што грошы мужчына прайграваў у покер. Пацярпелі 10 беларусаў, агульная сума страты склала больш за 100 тысяч рублёў. Зламыснік чакае экстрадыцыі з Расіі.

Мужчыну можа пагражаць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0