Жыхар Грузіі знаёміўся ў інтэрнэце з беларускімі дзяўчатамі, а затым выкрадаў у іх каштоўныя рэчы і грошы, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
35-гадовага мужчыну затрымалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС Мінска. Некаторы час той падтрымліваў з дзяўчатамі адносіны, уваходзіў у давер, пасля чаго выкрадаў у іх рэчы або пазычаў у іх грошы і знікаў. Скрадзенае ён здаваў у ламбард, а грошы марнаваў на азартныя гульні.
Мужчына растлумачыў, што шматлікія знаёмствы ў яго не абмяжоўваліся тэрыторыяй Беларусі. Падобныя сувязі мужчына падтрымліваў з дзяўчатамі з Украіны, Грузіі і іншых краін.