Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 2 снежня ў Беларусі воблачна, ноччу месцамі невялікія дажджы, днём дождж чакаецца ў многіх раёнах краіны. У асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёвы 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—6°C, днём плюс 4—9°C.
У Мінску 2 снежня воблачна, ноччу невялікі дождж, днём дождж часам. Вецер паўднёвы 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—5°C, днём плюс 5—7°C.
У наступныя двое сутак, 3—4 снежня, па краіне чакаецца воблачнае надвор’е.
3 снежня ноччу ў асобных раёнах Віцебскай вобласці, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны ападкі (у асноўным дождж). Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўднёвы, паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с, днём месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 5°C, днём плюс 1—7°C, па паўднёвым усходзе да плюс 9°C. 4 снежня ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі, пераважна па паўднёвым усходзе, дождж. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўднёвы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—8°C, днём плюс 3—9°C, па
паўднёвым усходзе да плюс 11°C.
У Мінску 3 снежня воблачна. Ноччу без істотных ападкаў, днём ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўднёвы, паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—3°C, днём каля плюс 4°C.