У 25-гадовай жыхаркі Рэчыцы, якая знаходзіцца на восьмым месяцы цяжарнасці, апух палец рукі, на якім быў пярсцёнак. Зняць самастойна, нягледзячы на ўсе намаганні, яна яго не змагла. Калі боль стаў невыносным, а пераціснуты палец пачаў сінець, жыхарка Рэчыцы звярнулася па дапамогу да ратавальнікаў.

Ратавальнікам для зняцця пярсцёнка прыйшлося ўжыць медыцынскую нітку. Працягнуўшы адзін яе кончык пад пярсцёнак, ратавальнік шчыльна абматаў ніткай апухлы ўчастак пальца. Затым, узяўшы нітку за працягнуты пад пярсцёнак кончык, ратавальнік пачаў нітку паволі размотваць. Такім чынам, пярсцёнак пачаў спаўзаць з пальца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?