Новаабраны прэзыдэнт ЗША Барак Абама на адмысловай прэс‑канфэрэнцыі ў панядзелак паведаміў, што Хілары Клінтан прызначаная на пасаду дзяржаўнага сакратара.
Менавіта Абама і Клінтан былі галоўнымі прэтэндэнтамі на вылучэньне ў прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі. Амаль усю дыстанцыю супернікі прайшлі на роўных. Толькі ў апошні момант выявілася невялікая перавага Абамы.
Падчас перадвыбарнай кампаніі пазыцыі Абамы і Клінтан на многія міжнародныя пытаньні былі процілеглымі. Напрыклад, Абама крытыкаваў Клінтан за тое, што яна ў свой час галасавала за ўвядзеньне амэрыканскіх войскаў у Ірак.
Робэрт Гейтс, які ўзначальваў Пэнтагон пры Джорджу Бушу, захавае сваю пасаду і ў новай амэрыканскай адміністрацыі.