6 лістапада адбыўся пазачарговы сход акцыянераў Аршанскага авіярамонтнага завода (ААРЗ). 99,08% акцый прадпрыемства перайшло пад кантроль дзяржкампаніі «Белспецзнештэхніка», паведамляе Tut.by.

Фота: Ігар Мацвееў, Tut.by.

Фота: Ігар Мацвееў, Tut.by.

«Сёння адбыўся пазачарговы сход акцыянераў. Былыя буйныя акцыянеры [ААРЗ] перадалі свае акцыі «Белспецзнештэхніцы». Таксама была зацверджана структура карпаратыўнага кіраўніцтва», — сказаў прадстаўнік Аршанскага авіярамонтнага завода.

Нагадаем, у 2012 годзе па распараджэнні Аляксандра Лукашэнкі дзяржпакет акцый ААРЗ купіла ўкраінская кампанія «Мотор Січ», падкантрольная Вячаславу Багуслаеву (каля 60% акцый), і «Сістэмы інвестыцый і інавацый» Аляксандра Садовага (амаль 40%). Беларуская і ўкраінская кампаніі планавалі на працягу 2012-2016 гадоў інвеставаць у рэканструкцыю, мадэрнізацыю вытворчых магутнасцей ААРЗ каля 12 мільёнаў даляраў, стварыць звыш 300 працоўных месцаў. Інвестары мелі намер укласці сур'ёзныя сродкі ў развіццё сацыяльнай сферы завода і мястэчка Балбасава, дзе знаходзіцца завод. Але не ўсё ўдалося рэалізаваць.

Завод моцна падкасіў канфлікт Расіі з Украінай, у выніку чаго пастаўкі ў Расію былі заблакаваныя. З прыцэлам на расійскі рынак украінская кампанія і выкупіла беларускі завод.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0