Кіраўнік экзархата Канстанцінопальскага патрыярхата ў Сідэ і Антальі заявіў, што праваслаўныя на гэтай тэрыторыі не павінны выконваць указанні РПЦ, якая разарвала еўхарыстычныя зносіны з Канстанцінопалем. Пра гэта паведамляе партал Alanya Orthodox.

«Гэтыя іх дзеянні даюць радасць толькі антыхрысту, які змагаецца з Хрыстом і Яго Царквой. Усе разумныя людзі глыбока засмучаныя падобнымі сатанінскімі дзеяннямі», — сказаў мітрапаліт Пісідыйскі Сацірый.