У найбліжэйшы час Белтэлерадыёкампанія не плануе ствараць спецыялізаваны спартыўны тэлеканал.

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 1 снежня ў Мінску намеснік галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі першага канала Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Капёнкін.

"На жаль, у свеце няма ніводнага спартыўнага канала, які мае даход або хаця б самаакупліваецца", — зазначыў ён.
У той жа час, паводле меркавання А.Капёнкіна, такі канал патрэбны.

"Пытанне толькі, за якія грошы і якой цаной гэты канал ствараць", — сказаў прадстаўнік Белтэлерадыёкампаніі. Спартыўны канал, у прыватнасці футбольны, даваў бы прыбытак, выказаў ён меркаванне, калі б чэмпіянат свету па футболе ішоў круглы год.

Паводле меркавання А.Капёнкіна, вырашэнне гэтага пытання магчыма будзе толькі тады, калі "інфармацыйны і матэрыяльны складнікі не будуць хістацца на вагах".

"Мы ўсё хочам мець 18 тэлеканалаў і тры з іх — спартыўных. Я думаю, што пытанне рана ці позна знойдзе сваё вырашэнне, але на самой справе трэба жыць па сродках. Калі вагі збалансуюцца (кошт пытання і яго значнасць), тады і можна ставіць пытанне аб стварэнні спецыялізаванага спартыўнага канала", — лічыць прадстаўнік Белтэлерадыёкампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?