Сёньня ў былой югаслаўскай рэспубліцы Македонія (назва такая грувасткая, каб грэкі не пакрыўдзіліся), у гарадох Скоп’е і Охрыд стартуе VIII чэмпіянат Эўропы па гандболе сярод жанчын (працягнецца да 14 сьнежня)

Удзел бярэ беларуская зборная (галоўны трэнер — Канстанцін Шаравараў).

Гэта ўжо другі ўдзел беларусак у кантынэнтальным першынстве (першы раз чатыры гады таму ў Вугоршчыне).

Нашы дзяўчаты трапілі ў групу «С»: да зборных Расеі, Швэцыі, Аўстрыі.

***

Гуляць будзем у горадзе Охрыд, што знаходзіцца на беразе аднайменнага возера.

Пачынаем ужо сёньня матчам са Швэцыяй.
Пачатак у 19:15. Трансьляцыя на канале «Лад» у 21:25

4 сьнежня матч з Расеяй (прамая трансьляцыя 21:10), 6‑га — Аўстрыяй (21:10).

У наступны раўнд выходзяць па тры каманды з групы, якія згуляюць з трыма лепшымі камандамі групы «D».

***

Склад іншых групаў:

«А»: Францыя, Вугоршчына, Данія, Румынія,

Група «В»: Нарвэгія, Партугалія, Гішпанія, Украіна

Група «D»: Нямеччына, Харватыя, Сэрбія, Македонія.
Цікавая група, якая мае ажно тры зборныя былой Югаславіі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?