Калi ў грамадзянiна нашай краiны на мытным пераходзе «Весялоўка» спыталi, цi не вязе ён забароненыя тавары, той бадзёра запэўнiў: не.

Гэта ж пацвердзiў i ў дэкларацыi. А мытны кантроль засведчыў: у патаемных месцах аўтамабiля было выяўлена ажно 800 пачкаў цыгарэт, закупленых ва Украiне. Тытунёвыя вырабы i «Мазда‑323» былi канфiскаваныя ў даход дзяржавы, а парушальнiк аштрафаваны на 40 базавых велiчынь.

Нешта падобнае, але ў значна большых маштабах, здарылася i на пункце мытнага афармлення «Камарын». Двое грамадзян Азербайджана пераганялi «КамАЗы», якiя былi зарэгiстраваныя ў Расii, ва Украiну. Дакументы на iх здалiся iнспектару падробленымi, што ў час правядзення экспертызы пацвердзiлася. Суд пастанавiў: грузавiкi, кошт якiх складае амаль 300 мiльёнаў рублёў, канфiскаваць у даход дзяржавы. Вадзiцелi аштрафаваны таксама на 40 базавых велiчынь.

Уладзімер Пернікаў, Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0