Рух на першай лініі метро спыніўся ў 12:48. Пасажырам паведамілі аб тэхнічных праблемах і параілі скарыстацца наземнымі відамі транспарту.
Як расказаў «Мінск-Навінам» прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Дроб, прычынай стала няспраўнасць рухомага складу.
— Паводле звестак на 13:00 рух адноўлены, — адзначыў А.Дроб.