Дзiця загiнула на пешаходным пераходзе ў вынiку сутыкнення маршрутнага таксi i тралейбуса.

Здарэнне адбылося каля 8 гадзiн ранiцы на нерэгулюемым пешаходным пераходзе на перакрыжаваннi вулiц Чалюскiнцаў i Вароўскага.

Мацi вяла 2‑гадовага хлопчыка ў дзiцячы садок.

Паводле папярэдняй iнфармацыi, сутыкнулiся тралейбус i маршрутка, у вынiку чаго было збiта i загiнула на месцы дзiця. У Магiлёўскiм ДАІ паведамiлi, што цяпер праводзiцца праверка ўсiх абставiнаў гэтага здарэння. Хто быў вiноўнiкам трагедыi — пакуль не паведамляецца.

Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0