Прагноз надвор’я на 4—6 сьнежня.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 4 снежня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы, днём месцамі дажджы. У многіх раёнах туман. Вецер паўднёвы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 5°С, па паўднёвым усходзе да плюс 8°С,

днём плюс 2—8°С, па Гомельскай вобласці да плюс 10°С.

У Мінску 4 снежня будзе воблачна з праясненнямі, невялікі дождж. Часам туман. Вецер паўднёвы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—4°С, днём плюс 4—6°С.

5 снежня на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Вецер паўднёвы 7—12 м/с, днём месцамі парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—9°C, днём плюс 5—11°C.

У Мінску 5 снежня чакаецца воблачнае надвор’е, часам дождж. Вецер паўднёвы 7—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—7°С, днём каля плюс 9°С.

6 снежня ў многіх раёнах Беларусі чакаюцца дажджы. Вецер паўднёвы, паўднёва‑заходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 7°C, днём плюс 3—9°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0