У прыватнасці, у лісце мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта выказвалася нязгода на постаць князя Ягайлы. На думку Філарэта, «перыяд кіравання гэтага дзяржаўнага дзеяча, які прыходзіцца на канец XIV — пачатак XV стагоддзя, не быў бясхмарным і адзначыўся прыгнятаннямі людзей праваслаўнага веравызнання».
Аднак берасцейцы і скульптар вырашылі не чапаць фігуру вялікага князя, які даў гораду права на самакіраванне (вядомае Магдэбургскае права).
А вось з другой прапановай праваслаўнага іерарха ў Брэсце пагадзіліся. Скульптурную выяву Найсвяцейшай Багародзіцы, якая вянчала помнік, прыбяруць, бо гэта не адпавядае традыцыі праваслаўнай царквы.
Скульптар Аляксей Паўлючук прапанаваў эскізы яшчэ двух «вяршыняў» манумента. У адным выпадку гэта купец на каленях перад анёлам, які трымае ў руках абраз з выявай Багародзіцы (інтэрпрэтацыя легенды аб узнікненні Брэста). Другі варыянт — анёл‑абаронца горада, з крыжом у руках. Абедзве прапановы будуць узгадняцца з прадстаўнікамі Царквы.
Помнік Ягайлу ў Цэнтральным парку ў Нью-Ёрку.