Лукашэнка прыняў надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Індыі.

Тавараабарот Беларусі і Індыі да 2010 года можа дасягнуць $700 млн. Упэўненасць у гэтым выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Раджэндра Кумар Цягі сёння ў час сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Сустрэча адбылася з нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі пасла Індыі.

Раджэндра Кумар Цягі адзначыў, што "залогам паспяховых двухбаковых адносін стала палітычная воля лідэраў дзвюх дзяржаў".
На яго думку, сур'ёзны імпульс беларуска-індыйскаму ўзаемадзеянню надаў візіт у Індыю кіраўніка Беларусі ў красавіку 2007 года. Дыпламат канстатаваў цеснае ўзаемадзеянне дзвюх краін на ўзроўні многіх міністэрстваў і ведамстваў.

На ўзроўні вышэйшага кіраўніцтва Індыі неаднаразова падкрэслівалася, што Беларусь - надзейны і правераны сябар гэтай краіны, развіццё адносін з Беларуссю ўяўляе стратэгічную цікавасць для афіцыйнага Нью-Дэлі. Кіраўніцтва Індыі разглядае Беларусь як краіну, якая праводзіць незалежную знешнюю палітыку і мае высокі палітычны аўтарытэт, а таксама адыгрывае лідзіруючую ролю ў інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы.

Пасол адзначыў таксама, што работа ў Беларусі пакінула ў яго душы найбольшы след за ўвесь перыяд 30-гадовай дыпламатычнай кар'еры.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0