flickr.com

flickr.com

Амерыканская супермадэль і актрыса Кейт Аптан, якую часопіс Maxim назваў раней «самай сэксуальнай жанчынай у свеце», нарадзіла першынца. Дзяўчынка атрымала імя Жэнеўева.

26-гадовая Кейт і яе 35-гадовы муж Джасцін Верландэр падзяліліся радаснай навіной у інстаграме, выклаўшы там першыя здымкі нованароджанай.

Мадэль і бейсбаліст пажаніліся ў лістападзе 2017 года, згуляўшы шыкоўнае вяселле ў Італіі.

Аптон, якая неаднаразова была мадэллю часопіса Sports Illustrated Swimsuit Issue, у 2014 годзе была таксама названая самай сэксуальнай жанчынай у свеце папулярным часопісам People.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?