Крымінальная справа па ч. 4 арт. 206 КК (рабаванне) распачата Маскоўскім РУУС Мінска па факце абрабавання ў цэнтры сталіцы індывідуальнага прадпрымальніка.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, 37‑гадовы камерсант звярнуўся ў міліцыю 3 снежня ў 16.50. Ён паведаміў, што на некалькі хвілін раней на вуліцы Няміга невядомы адкрыта выкраў у яго партфель з 13.710 доларамі ЗША і 2.710 еўра.

Праводзіцца расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?