Прадпрыемствам Беларусі абсалютна недапушчальна працаваць на склад. Гэтую шматзначную заяву зрабіў сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэм’ер‑міністрам Сяргеем Сідорскім і старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Пятром Пракаповічам

На сустрэчы абмеркавана сітуацыя, якая складваецца ў свеце ў сувязі з фінансавым крызісам.

Паколькі Беларусь — краіна з экспартаарыентаванай эканомікай, то і попыт на беларускую прадукцыю ў свеце ў цэлым таксама падае.

«Аднак абсалютна недапушчальна працаваць на склад. Калі мы пазбавімся абаротных сродкаў, то прадпрыемствы апынуцца без грошай, а прадукцыя будзе нерэалізаваная, ляжаць на складах. Я хацеў бы, каб гэта патрабаванне было даведзена да ўсіх кіраўнікоў», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Я буду глядзець, пачынаючы ад складоў, якая вытворчасць, чым займаецца і, галоўнае, як прадае прадукцыю, якую вырабляе. І спасылкі на тое, што сёння цяжка, немагчыма прадаць прадукцыю, не прымаюцца.

Я яшчэ раз хачу паўтарыць: крызіс — гэта не для нас.
Урад і ўсе структуры ўлады павінны перайсці на рэжым Міністэрства гандлю. Увесь урад павінен стаць, вобразна кажучы, Міністэрствам гандлю», — падкрэсліў Лукашэнка.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0