а таксама генпракурору Васілевічу, старшыні Канстытуцыйнага суду Міклашэвічу, былому старшыні Менскага аблвыканкаму Дамашкевічу.

Кіраўнік дзяржавы падпісаў 4 сьнежня ўказ аб прыцягненьні да адказнасьці некаторых службовых асобаў.

За сур’ёзныя хібы ў працы з кадрамі ў органах пракуратуры, нерабленьне належных захадаў па аднаўленьні законнасьці, парушанай пры раздачы Менскім райвыканкамам зямельных надзелаў у раёне дачнага пасёлку «Крынічны» Міністэрства ўнутраных спраў, а таксама па забесьпячэньні нагляду за захаваньнем патрабаваньняў жыльлёвага заканадаўства пры разглядзе цывільных спраў з удзелам былога пракурора Менскай вобласьці М.Сьнегіра абвешчана вымова генэральнаму пракурору Рыгору Васілевічу і былому генпракурору Пятру Міклашэвічу.

За значныя хібы ў працы па падборы і расстаноўцы кіроўных кадрах у органах пракуратуры абвешчана вымова былому дзяржсакратару Савета бясьпекі Віктару Шэйману.

Вымова абвешчана і былому старшыні Менскага аблвыканкаму Мікалаю Дамашкевічу за непрыняцьце належных захадаў па забесьпячэньні кантролю за захаваньнем заканадаўства пры раздачы Менскім райвыканкамам зямельных надзелаў у раёне дачнага пасёлку «Крынічны».

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0