Раман «Гляну ў аконца…» з польскай пераклала Марыя Пушкіна.

Аўтар з уласцівай яго стылю каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніц зладзейскае асяродзе Менска пачатку XX стагоддзя.

Дзеянне рамана ахоплівае перыяд ад ранняй вясны 1918 да жніўня 1919 года, час краху імперыяў і ваяўнічага паўставання новых дзяржаў. Той парой у Менску, як у вялікім прыфрантавым горадзе з шырокімі магчымасцямі для прафесійных злачынцаў, канцэнтраваліся прайдзісветы з розных краёў і самых розных профіляў дзейнасці.

Першая частка «Менскай трылогіі» называлася «Яблычак», яна выйшла ў перакладзе на беларускую трохі раней. Пра яе таксама можна спытацца ў «Акадэмкнізе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0