Жыхарка Мсціслава падманула ў інтэрнэце 12 чалавек. 25-гадовая дзяўчына размясціла на буйной беларускай інтэрнэт-платформе аб'явы аб продажы прылад для манікюру. І з кастрычніка 2017 па верасень 2018 года яна такім чынам атрымала больш за 550 рублёў.

Гель-лакі, фрэзеры і іншыя прылады для манікюру яна прадаваць не збіралася, а іх фатаграфіі ўзяла ў інтэрнэце. Завабліваючы кліентаў, кошт тавару яна змяншала на 20-50%.

Пакупнік выбіраў тавар і затым аплачваў яго. Пасля чаго чакаў адпраўкі тавару. Заказ нікуды не адпраўляўся, а тэлефон прадаўца не адказваў. Падманутымі аказаліся 12 грамадзян, сярод якіх жыхаркі Мінска, Віцебска, Гомеля, Нясвіжа і Бабруйска.

Распачатая крымінальная справа за махлярства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?