Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што ў перыяд будучых электаральных кампаній праца выканаўчай вертыкалі павінна ажыццяўляцца эфектыўна і без збаўлення абаротаў. Пра гэта ён заявіў сёння пры вырашэнні кадравых пытанняў у дачыненні да кіраўнікоў на месцах, піша БелТА.

«Будучы год — гэта год сур'ёзны. У нас пачынаецца палітычная «вакханалія», якая працягнецца мінімум паўтара года. І выбары парламента, і прэзідэнта. Яны ніколі не дадавалі стабільнасці і спакою ў нашым грамадстве.

Нам трэба ва ўласцівай манеры прайсці гэты этап, не скінуўшы абароты. Народ нам гэта не даруе. Палітычная кампанія — гэта іспыт. Таму нам прыйдзецца здаваць і адзін, і другі экзамен, і даваць справаздачу перад народам. Нашы людзі ўмеюць пытацца. Да гэтага трэба быць гатовымі і выразна кіраваць тымі працэсамі, якія будуць у сферы вашага вядзення», — заявіў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0