У Фінляндыі — Ёлапукі, у ЗША — Санта-Клаўс, у Расіі і Беларусі — Дзед Мароз, або святы Мікалай. У Нямеччыне — Калядны анёл, або Каляднае дзіця (Christkind), у вобразе прыгожай светлавалосай дзяўчыны.

У Нямеччыне не святы Мікалай, а Калядны анёл-дзіця, фота Kölnische Rundschau

Напярэдадні Раства працы ў Біргіт Мюлер (і яе 12 калегаў) безліч. Але вочы ў іх проста свецяцца шчасцем — асабліва калі выканана ўсё, што было запланавана на дзень.

Гэтыя жанчыны — супрацоўніцы «сакратарыята Каляднага анёла» або, як яго яшчэ называюць у Германіі, Каляднага дзіцяці (Christkind). У яго кожны год на паўтара месяца ператвараецца паштовае аддзяленне канцэрна Deutsche Post у заходнегерманскім Энгельскірхене. Каля 10 тысяч лістоў ад дзяцей з усяго свету прыходзіць сюды штодня, гэта прыкладна 130 тысяч за «сезон», які працягваецца з сярэдзіны лістапада да канца снежня. І ніводнае з пасланняў не застаецца без адказу.

Deutsche Welle раней наведала легендарны офіс і зрабіла рэпартаж.

Цікава, што Каляднаму анёлу можна напісаць на розных мовах. З гэтага года анёл адказвае і па-беларуску!

Шкада, што па-беларуску не адказвае класічны Святы Мікалай, што мае рэзідэнцыю ў Лапландыі ў Раваніемі, ён адказвае па-польску, кітайску, па-венгерску і нават па-каталанску. Беларускай мовы пакуль няма.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Каментатар / Адказаць
18.08.1983 / 11:10
У немецкого дедушки можно попросить курку, млеко и яйки
0
Каментатар / Адказаць
30.10.1982 / 21:07
У нас Зюзя, дзед мароз яго падначалены.
2
Каментатар / Адказаць
05.01.1975 / 09:30
У саўкоў дзед мароз... Хрысьціяне маюць сьв. Мікалая, а паганцы шануюць Зюзю. У РБ большасьць саўкоў?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру