Уладзіслаў Серада. Фота з "Гарадзенскай Вясны"

«Знішчым капіталізм». Уладзіслаў Серада. Фота з «Гарадзенскай Вясны»

16 лістапада ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна завяршыўся чарговы працэс за перапост у сацыяльнай сетцы.

Як паведамляюць «вясноўцы», івацэвіцкі анархіст Уладзіслаў Серада прызнаны вінаватым у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Серада пакуль што знаходзіцца ў Гродна на «хіміі». Ён быў асуджаны за бойку ў Бярозе, як сцвярджае анархіст, — з неанацыстамі.

Жыхара Івацэвічаў вінавацілі ў рэпосце «Укантакце» трох паведамленняў: пра акцыю маскоўскіх анархістаў, а таксама пра акцыі супраць так званага дэкрэту «аб дармаедстве».

Суддзя Алена Тоўсцік-Самойла прысудзіла яму штраф памерам 15 базавых велічынь (367,5 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0