Чэскі мабільны апэратар Vodafone больш за два месяцы выкарыстоўвае галасавое самаабслугоўванне для сваіх абанентаў, «нагаворанае» таксама й па-беларуску.
«Па нумары *77 (самаабслугоўванне для кліентаў) была выкладзеная інфармацыя аб карыстанні абаненцкімі паслугамі на шасці мовах, апроч чэшскай ды ангельскай. Сярод тых моваў ёсць і беларуская», - сказаў прадстаўнік Vodаfonе Лукаш Кропік.
«Мы правялі даследаванні, на падставе якіх мы абралі самыя шматлікія меншасці ў Чэхіі, і мы далі загад, каб на мовах гэтых меншасцяў была перакладзена самая выкарыстоўваная інфармацыя аб абаненцкіх паслугах», — тлумачыць ён.
Нагадаем, на Беларусі працягваецца грамадзянская кампанія за беларусізацыю мабільнага аператара MTS, арганізуюць якую «Малады Фронт» і «Моладзь БНФ».