Мінчука падазраюць у тым, што ён прапаноўваў вырашаць розныя пытанні ў дзяржаўных органах, выхваляючыся сувязямі ў сілавых структурах. Такім чынам мужчына выдурваў да васьмі тысяч даляраў, паведамляе прэс-служба МУС.

Фота: mvd.gov.by.

Фота: mvd.gov.by.

Ён запэўніваў у наяўнасці вялікай колькасці знаёмых службовых асоб, у тым ліку ў сілавых структурах. Мог і сам прастаўляцца супрацоўнікам міліцыі.

За вырашэнне пытанняў мужчыну давалі грошы, часам да $8 тысяч.

Але ніякіх дзеянняў пасля гэтага мужчына не рабіў.

Фота: mvd.gov.by.

Фота: mvd.gov.by.

Мінчука падазраюць у ашуканстве. Пацярпелых просяць звярнуцца ў ГУБАЗіК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0