Паколькі палова ўладальнікаў дачных участкаў не аформілі сваіх правоў на зямлю па-новаму, тэрмін рэгістрацыі, вызначаны ўказам А.Лукашэнкі, вымушана падоўжылі.

Згодна з Указам Прэзiдэнта Беларусi ад 28 студзеня 2008 года № 50, сёлета ў тэрмiн да 8 кастрычнiка ўсе члены садаводчых таварыстваў павiнны былi зарэгiстраваць свае зямельныя ўчасткi. Аднак больш як палова садаводаў у вызначаны тэрмiн так i не аформiлi свае справы на зямельныя ўчасткi. Днямi ў рэдакцыю пачалi звяртацца карыстальнiкi такiх незарэгiстраваных зямельных участкаў з пытаннем аб далейшым лёсе гэтай зямлi.

Нагадаю, што ў свой час арганiзацыям i грамадзянам для вядзення калектыўнага садаводства было прадастаўлена амаль 522 тысячы зямельных участкаў. Да гадзiны пiк вялiкая колькасць зямельных участкаў была зарэгiстравана членамi садаводчых таварыстваў, але ў дачыненнi да каля 270 тысяч такiх участкаў грамадзяне так нават i не звярталiся па дзяржаўную рэгiстрацыю. Спецыялiсты Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi паведамiлi, што i зараз тэрытарыяльныя арганiзацыi па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёю прымаюць адпаведныя заявы ад садаводаў аб рэгiстрацыi зямельных участкаў. Прыём заяў i рэгiстрацыя гэтых участкаў будзе ажыццяўляцца арганiзацыямi да новага года ў штатным рэжыме. Дзяржкамiтэт па маёмасцi i Мiнэканомiкi рыхтуюць сумесныя прапановы па ўнясеннi змяненняў i дапаўненняў ва ўказ № 50, дзе будуць прапiсаны i пытаннi далейшага лёсу ў новым годзе незарэгiстраваных зямельных участкаў, што былi прадастаўлены для ажыццяўлення калектыўнага садаводства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?