На выходных цяпло зменіцца мокрым снегам.

У пятнiцу i суботу на большай частцы краiны будзе iсцi дождж. У пятнiцу ўдзень па ўсходзе чакаецца ўзмацненне ветру да 15—19 м/с, тэмпература паветра 6—12 цяпла. У суботу тэмпература ўначы ад 0 да плюс 6, удзень — 3—9 цяпла. У нядзелю ўначы месцамi, а ўдзень амаль паўсюдна будзе iсцi мокры снег ці дождж. Уначы i ранiцай месцамi туман. Тэмпература паветра ўначы ад мiнус 1 да плюс 4 градусаў, удзень — ад 0 да 6 цяпла. У пачатку наступнага тыдня месцамi зноў будзе iсцi снег i мокры снег, на асобных участках дарог галалёдзiца. Тэмпература паветра ўначы ад мiнус 4 да плюс 2 градусаў, удзень — 1—4 цяпла. Новы год абяцаюць са снегам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?