Мінскі абласны суд разгледзеў касацыйныя скаргі Рамана Менцюка і яго жонкі Вольгі — вінаватых у нашумелым маштабным дарожна‑транспартным здарэнні на трасе Мінск — Мікашэвічы пад назовам «жывы шчыт».

2 сакавіка, кіруючы аўтамабілем «Фальксваген‑Гольф» на хуткасці прыкладна 160 км/гадз у стане алкагольнага ап’янення, Раман Мянцюк стаў віноўнікам дарожна‑транспартнага здарэння на 8‑м кіламетры трасы Мінск — Мікашэвічы. У выніку некалькі аўтамашын, якія супрацоўнікі ДАІ выставілі ў якасці шчыта, каб спыніць парушальніка, былі пашкодажаныя, а кіроўцы і пасажыры некаторых з іх траўмаваныя.

Рашэннем суда Мянцюк быў асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і шэрагу штрафаў у якасці кампенсацыі за страты, панесеныя пацярпелымі, чые машыны былі разбітыя, за лячэнне і вышук вінаватага ‑‑ 2 мільёны 770 тысяч 90 рублёў. Яго жонку Вольгу асудзілі ўмоўна да двух гадоў пазбаўлення волі за тое, што яна дазволіла п’янаму мужу, які не меў правоў на кіраванне, сесці за руль машыны, і да грашовай кампенсацыі затратаў на вышук.

У выніку, паводле рашэння судовай калегіі Мінскага абласнога суда, скарга Рамана Менцюка аб змякчэнні пакарання не была задаволеная, а грошы за вышук прысуджана спаганяць ў дзяржаўны бюджэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?