Беларускія заўзятары разгарнулі на трыбунах велізарны бел-чырвона-белы сцяг.

Беларускія заўзятары разгарнулі на трыбунах велізарны бел-чырвона-белы сцяг.

Зборная Беларусі па футболе сёння ў апошнім туры Лігі нацый выйграла ў гасцях у Сан-Марына з лікам 2:0. Вызначыліся Стас Драгун і Антон Сарока.

У групе D2 беларусы фінішавалі на першым месцы, не прапусціўшы ў шасці матчах ніводнага мяча.

Беларусь — 14, Люксембург — 10, Малдова — 9, Сан-Марына — 0.

Першае месца азначае, што зборная Беларусі выйшла ў фінальны турнір дывізіёна D Лігі нацый.

У ім увесну 2020 года возьмуць чатыры каманды — пераможцы турніраў у сваіх групах. У нашым выпадку гэта будуць зборныя Грузіі, Македоніі, а таксама або Косава, або Азербайджана.

Пераможца гэтага турніру атрымае прамую пуцёўку на чэмпіянат Еўропы па футболе.

Таксама зборная Беларусі выйшла ў дывізіён С. Новы турнір пройдзе, відаць, у другой палове 2020 года. Тут ужо супернікамі будуць такія зборныя, як Грэцыя, Венгрыя, Турцыя, Паўночная Ірландыя, Ірландыя, Нарвегія і г.д. Усё ж мацней, чым Люксембург, Гібралтар ці Сан-Марына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0