Фота Смолавай з Макартні — фотамантаж?

У ЖЖ актыўна абмяркоўваецца інфармацыя «Вячэрняга Мінска» пра тое, што Паліна Смолава едзе ў Лондан да Пола Макартні, дзе яны зоймуцца сумеснай творчасцю. І робіцца выснова, што фота, якое суправаджала гэтую вестку, фальшывае. У прыватнасці, знойдзены здымак, дзе Пол Макартні ў тым самым антуражы стаіць адзін.

Сумневу падвяргаецца і змест інфармацыі.

«Мы» звязаліся з піяр‑менеджэрам спявачкі Аленай Хадаронак. Яна даводзіць, што фота Смолавай з Макартні — рэальнае: «Пол Макартні мог стаяць там адзін, а мог фатаграфавацца на тым самым месцы з тымі, хто знаходзіўся побач».

Але ж выраз твару, становішча галавы ў музыкі, а таксама выгляд каўнера і рукавоў кашулі на абодвух фота падазрона аднолькавыя!

Што да паездкі ў Лондан, то, як высветлілі «Мы», гаворка ідзе пра стажыроўку ў Школе Пола Макартні. Наконт таго, ці будзе там асабіста легендарны музыка, піяр‑менеджэр беларускай спявачкі дакладна пацвердзіць не змагла. То бок, інфармацыя пра запіс пробнага трэку Смолавай і Макартні можа аказацца ў выніку жаданым, а не рэчаісным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?