18 сьнежня гурт «J:морс» зайграе канцэрт з праграмай «Гіты і новыя песьні» ў клюбе «Рэактар». Выступ будзе ўнікальны тым, што прыхільнікі гурта змогуць актыўна паўплываць на склад песень, якія прагучаць у гэты вечар.

Праграма будзе складацца прыкладна з 20 песень. Палову зь іх абярэ сам гурт — гэта будуць песьні з будучага альбома і некалькі галоўных гітоў калектыва. Другую палову абяруць аматары творчасьці гурта з дапамогай інтэрнэт‑галасаваньня, якое распачалося на форуме афіцыйнага сайту www.jmors.by.

«Мне здаецца, што гэта будзе цікавы экспэрымэнт, — гаворыць Уладзімер Пугач. — Далёка ня ўсе нашы песьні аднолькава падабаюцца тым, хто слухае наш гурт ці наведвае нашыя канцэрты. Напрыклад, «Прынцэса« мае досыць прыхільнікаў, але хапае і тых, хто лічыць яе адной з найгоршых у гісторыі «J:морс«. Яшчэ камусьці больш падабаецца «Маё сонца« на беларускай мове, чым на расейскай. Звычайна абіраючы песьні для выступа мы абапіраемся на свае цяперашнія ўражаньні і жаданьні, але ў гэтым выпадку галоўныя пытаньні адносна праграмы канцэрта вырашаць слухачы і мне гэта падабаецца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?