Гэта здарылася 5 снежня ўвечары. Прыкладна а 22‑й гадзіне 27‑гадовы кіроўца «Альфа‑Рамэа», выпіўшы, надумаў развярнуцца. Гэта было ў двары 193‑й школы, што на вуліцы Кунцаўшчына. І, не скмеціўшы, прыціснуў да муру 22‑гадовую дзяўчыну. Блага: ён пераламаў ёй сядалішчную костку.

Здарэнне бачылі трое юнакоў. І так яны разгнявіліся на лайдака, што збілі яго на горкі яблык.

У выніку і дзяўчыну, і п’яніцу даставілі ў шпіталь. Вінаваты ў здарэнні атрымаў чэрапна‑мазгавую траўму сярэдняй цяжкасці і пабоі розных частак цела. Відавочцаў ДТЗ забралі ў Фрунзенскае РУУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?