Жанчына спрабавала перасекчы мяжу з Літвой па пашпарце зводнай сястры, каб затым патрапіць у Аўстрыю. Пра гэта паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Здарэнне адбылося каля гадзіны ночы ў пункце пропуску «Беняконі» пры афармленні легкавіка «Опель», пагранічны нарад выявіў парушальніка.

Падчас праверкі дакументаў адна з пасажырак прад'явіла пашпарт грамадзянкі Расіі. Аднак было ўстаноўлена, што дакумент не належыць прад'яўніку. Затрыманая прызналася, што ўзяла пашпарт зводнай сястры, якая мае права на пастаяннае пражыванне ў Вене. Менавіта ў сталіцу Аўстрыі і накіроўвалася правапарушальніца, жадаючы застацца ў Еўрасаюзе на пастаяннае месца жыхарства.

У дачыненні да затрыманай распачаты адміністрацыйны працэс за незаконнае перасячэнне мяжы. Яна змешчана ў ізалятар часовага ўтрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0