Беларускі разграмілі зборную Аўстрыі (31:21) на чэмпіянаце Еўропы па гандболе, што праходзіць гэтымі днямі ў былой югаслаўскай рэспубліцы Македонія, ды выйшлі ў наступны раунд спаборніцтваў.

Выхаванкі Канстанціна Шараварава выйгралі ў суботу вечарам у Охрыдзе з лікам 31:21.

Але не сказаць, што напачатку усё складвалася добра. Першыя сем хвілін матчу былі валідольныя: нашы прайгравалі 2:5. Але потым сканцэнтраваліся і закінулі чатыры мячыкі запар (6:5), праўда аўстрыйкі хуценька зраўнялі лік (6:6).

Потым беларускі ўжо пастаянна вялі ў ліку (7:6, 10:8, 13:9). На перапынак пайшлі, маючы, праўда, перавагу ў два мячы – 14:12.

Ну а ў другім тайме, за выняткам першых чатырох хвілін, паступова нарошчвалі перавагу: 16:15, 18:16, 20:16, 22:17, 26:17, 30:20.

Урэшце – 31:21.

Па выніках матчу найлепшай у нашай камандзе прызнана галкіпер Алена Абрамовіч. Найбольш жа мячоў закінула Ірына Магіліна – 6.

Такім чынам беларусачкі занялі ў сваёй групе трэцяе месца (3 балы) і выйшлі разам са зборнымі Расеі і Швецыі, з якой мы згулялі ўнічыю, у наступны этап.

Нашымі суперніцамі ў гэтым раундзе будуць зборныя Нямеччыны, Македоніі і Харватыі.
Сёння ўвечары ў групе «D» гаспадыні спаборніцтваў выйгралі ў Сербіі – 31:30.

Першы матч зборная Беларусі правядзе ў панядзелак з Харватыяй, у сераду – матч з Нямеччынай, у чацвер з Македоніяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?