Старшынём яе абраны Генадзь Бураўкін, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Стварэннем Рады займаліся Нацыянальны камітэт Аб’яднаных дэмакратычных сіл і Рада беларускай інтэлігенцыі. У яе склад увойдзе да 15 вядомых асобаў з Беларусі
(сярод іх Зінаіда Бандарэнка, Святлана Калінкіна, Уладзімір Колас, Юры Хашчавацкі і іншыя). Рада будзе даваць тэлевізійшнікам свае рэкамендацыі.

Што праўда, у старшыні Назіральнай Рады пакуль няма магчымасці глядзець «Белсат». Але тэлеканал паабяцаў паставіць спадарожнікавыя талеркі ўсім чальцам рады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?